|
Сціслы
змест
М.
І.
Міхайлаў
і
Н.
С.
Міхайлава.
Ключ
к Ведам: т. 1. Інтэгральная
герменэўтыка; т. 2. Тайныя матэматычныя
коды хронакампутара Пер. з санскрыта 8-й гл. «Чхандах-шастры»
Пінгалы
і каментарый. т. 3. Ведыйская
пісьменнасць. - Miнск-Вiльнюс-С.-Пяцербург, 2004.
Кніга
прысвечана ведыйскай герменэўтыке і
змяшчае падрабязнае апісанне новага
арыгінальнага метаду дэкадзіравання
і астраноміка-матэматычнага
вытлумачэння веда-санхіт,
разглядаемых у якасці зборнікаў злітна
чытаючыхся навуковых формул або мантр.
У ведыйскіх «ман-трах»
(літ. «стражах або вартавых мыслення»),
як правіла, бачаць паэтычныя строфы або
магічныя заклінання, адлюстроўваючыя,
галоўным чынам, цемныя фрагменты
міфалагічнага характару.
Цяпер з дапамогай камп’ютера мантры
прачытаны як шыфроўкі або коды цыфр,
кадыфікаваўшыя ў 7-м тысячагоддзі да н.
э., магчыма, астранамічныя назіранні
самай глубокай старажытнасці,
распасціраючыяся на сотні тысяч
гадоў ў мінулае.
Новы
метад інтэрпрэтавання заключаецца ў
прымяненні да разумення ведыйскага
сінкрэтычнага тэксту
алгебраічнага дваічнага кода,
адкрытага ў «Чхандах-шастрэ»,
«Навуце кадзіравання і вершаскладання»,
якая лічыцца традыцыяй адной з «веда-анг»,
«жыццеважных частак ведыйскай
герменеўтыкі». Код створаны сродкамі
ведыйскага
санскрыта,
асаблівай мовы праграміравання
старажытнасці. Яго распрацоўка, мабыць,
была звязана з неабходнасцю
шыфравання і наступнага завучвання на
памяць вялікіх астранамічных табліц,
якія дайшлі да нас ў выглядзе Вед
(«Вед, Звестак»). Ў кніге прыводяцца
новыя доказы раней сфармуляванай М. І.
Міхайлавым тэорыі інтэрпрэтаціі
веда-санхіт
у якасці астранамічных табліц
і календара-хранометра, што і зрабіла
іх сапраўдным навуковым
ядром хронакосмаса і стрыжанем
духоўнага жыцця і яднання Ведыйскай
дзяржавы, найвялікшай у старажытным
сусвеце (7 – 3-е тысячагоддзе да н. э.) –
папярэдніцы большасці індыйскіх,
азіацкіх і еўрапейскіх цівілізацій.
Работа
адрасуецца як спецыялістам па
старажытнаіндыйскай культуры і
літаратуры, так і тым, каму цікава
гісторыя матэматыкі, астраноміі і вытокі
чалавечай думкі і цівілізаціі.
|